Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Т.Павіна: "Сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца"


Тацяна Павіна

Госьця праграмы "Начная Свабода" -- грамадзкі рэдактар гэтага тыдня Тацяна Павіна з Мастоў. Яна лекар, тэрапэўт, займаецца іголкарэфлексатэрапіяй. Мае сына. Нарадзілася ў Чарнаўцах, украінка, аднак калі пераехала ў Беларусь, вывучыла мову, іспыты ў інстытут здавала па-беларуску. Сябра Руху “За свабоду”.

Ганна Соўсь: Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што колькасьць вострых рэсьпіраторных захворваньняў у Беларусі за мінулы тыдзень скарацілася на 40 працэнтаў. Вакацыі ў школах Менску не падоўжаныя, як прапаноўвалі некаторыя лекары. Спадарыня Тацяна, на вашую думку, сытуацыя прынамсі ў вашым рэгіёне сапраўды паляпшаецца?

Тацяна Павіна: Я б так не сказала. Я сама жыву ў Мастох, а працую ў Ваўкавыску, з Мастоў трэба ехаць дзесьці 32 кілямэтры. І тут сытуацыя не паляпшаецца, а пагаршаецца. Ад аўторка ў нашай паліклініцы, у нашай бальніцы афіцыйна ўведзены карантын. Гэта сьведчыць аб тым, што захворваньні перавысілі 30-адсоткавы парог. На сёньня сытуацыя ня вельмі добрая. Калі ўзяць працу таго ж тэрапэўта, то за прыём яны маюць дзесьці па 35 чалавек з сымптомамі вострай рэсьпіраторнай віруснай інфэкцыі і па 25 выклікаў дахаты.


Слухаць гутарку цалкам:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG