Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падгол: Кульнем за дыктоўку па лістах з-пад шыбеніцы


Адбылася онлайн-канфэрэнцыя зь філёзафам Уладзімерам Падголам.

Днямі Ўладзімер Падгол зьвярнуўся з адкрытым лістом да беларусаў, кіраўнікоў партый і грамадзкіх аб’яднаньняў, сябраў творчых саюзаў і рухаў з ініцыятывай напісаць агульнанацыянальную дыктоўку 2 лютага, у дзень нараджэньня Кастуся Каліноўскага.

У 2013 годзе спаўняецца 150 гадоў ад пачатку паўстаньня пад кіраўніцтвам Каліноўскага. Створаны аргкамітэт па сьвяткаваньні юбілею гэтай гістарычнай падзеі. На думку Падгола, пісаньне дыктоўкі стане адным з крокаў «пратэсту супраць паступовай здачы сувэрэнітэту і падрыхтоўкі супраціву магчымаму паглынаньню Беларусі Расеяй».

Уладзімер Падгол — пра ролю беларускіх дыктовак
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:05 0:00

Ужо атрымана згода на ўдзел у інтэрнэт-дэманстрацыі ад літаратараў Уладзімера Арлова і Сяргея Законьнікава, ад кіраўнікоў руху «За свабоду» Аляксандра Мілінкевіча і кампаніі «Гавары праўду!» Ўладзіміра Някляева, старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі і іншых.

Як варта ацаніць апошнія дыскусіі вакол гістарычнай ролі Кастуся Каліноўскага?

Чытаць адказы Ўладзімера Падгола можна ТУТ.

Глядзець камэнтары (6)

Гэтая дыскусія закрытая.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG