Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Бандажэўскі: «Загінула шмат людзей, якія маглі б жыць»


26 красавіка, у гадавіну Чарнобыльскай катастрофы, на вашы пытаньні падчас онлайн-канфэрэнцыі адказаў прафэсар Юры Бандажэўскі.

У сэрыі «Бібліятэка Свабоды» выйшла кніга Юрыя Бандажэўскага «Турма і здароўе». Як зьняволенаму выстаяць у экстрэмальных умовах беларускай турмы? Былы вязень сумленьня, доктар мэдыцыны Юры Бандажэўскі на падставе ўласнага досьведу напісаў дапаможнік, адрасаваны вязьням, якія не зьбіраюцца здавацца ва ўмовах няволі.

У чацьвер, 25 красавіка, на Ўправе БНФ адбылася прэзэнтацыя кнігі «Турма і здароўе».

Аўтар стала жыве ва Ўкраіне і ня мог прысутнічаць на прэзэнтацыі. За некалькі дзён да яе ён зьвярнуўся да чытачоў.

Чытаць адказы Юрыя Бандажэўскага можна тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG