Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кровападцёкі і цытата Лукашэнкі. Што можна пабачыць на выставе супраць гендэрнага гвалту ў Менску. ФОТА


Фота Аляксандра Васюковіча з выставы «Традыцыйныя каштоўнасьці»

У менскай галерэі «Ў» адкрылася выстава «Традыцыйныя каштоўнасьці» ў рамках міжнароднай кампаніі «16 дзён актыўных дзеяньняў супраць гендэрнага гвалту».

Падрыхтавала выставу грамадзкае аб’яднаньне «Радзіслава» (прытулак для жанчын, якія пацярпелі ад гвалту, і іхных дзяцей). Яна складаецца зь некалькіх візуальных праектаў.

«Кожная трэцяя»

Фотапраект Аляксандра Васюковіча — гэта партрэты жанчын, якія зазналі гвалт.

«Артэфакты гвалту»

У праекце Аляксандра Васюковіча і Дар’і Царык прадстаўлены рэальныя сытуацыі гвалту, якія перажылі жанчыны і дзеці.

Што яшчэ пабачыць на выставе

Сэрыя фотапартрэтаў «Выжыўшыя» (аўтаркі Даша Бубен і Дар'я Царык) апавядае пра жанчын, якія перажылі гвалт у сям’і і справіліся з гэтай сытуацыяй.

У экспазыцыі таксама сабраныя выказваньні вядомых асобаў пра канцэпцыю закону супраць гвалту, адмовы зь міліцыі аб завядзеньні крымінальных справаў і інсталяцыя, дзе можна паслухаць заяву Аляксандра Лукашэнкі, што біць дзяцей папругай іншы раз карысна.

Тут можна паслухаць кіраўніка краіны
Тут можна паслухаць кіраўніка краіны

Таксама на выставе дэманструецца шафа з рэчамі з прытулку для жанчын і іхных дзяцей, якія пацярпелі ад гвалту.

«Гэта эмацыйная рэакцыя на падзеі, якія былі ў кастрычніку, калі чалавек, які выконвае абавязкі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, раскрытыкаваў прапанаваную МУС канцэпцыю закону аб прадухіленьні хатняга гвалту», — сказала на адкрыцьці выставы каардынатарка менскага прытулку Вольга Гарбунова.

На пачатку кастрычніка Аляксандар Лукашэнка выказаўся рэзка супраць канцэпцыі законапраекту «Аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту» Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, абгрунтаваўшы гэта тым, што гэта «дурасьць, узятая з Захаду», а ў Беларусі такой праблемы няма.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG