Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Статкевіч параўнаў канцэрты на Дзень Волі са сьвятамі чарнаскурых рабоў на плянтацыях


Мікола Статкевіч (у цэнтры) пасьля сьвяткаваньня 25 сакавіка ў адным зь менскіх бараў

Лідэр «Народнай грамады» Мікола Статкевіч параўнаў адзначэньне Дня Волі са сьвяткаваньнямі чарнаскурых рабоў на амэрыканскіх плянтацыях у XIX стагодзьдзі.

25 сакавіка палітык назваў урачыстасьці ў Кіеўскім сквэры, якія прайшлі ў нядзелю, «праведзенымі ў дазволенай уладай рэзэрвацыі» і выказаў думку, што гульні з «апазыцыяй-лайт» скончыліся. Паводле Статкевіча, «канструктыўным апазыцыянэрам» трэба выбіраць — альбо прыняць позу поўнай пакоры, альбо апынуцца ў становішчы ворагаў рэжыма.

Сёньня Статкевіч ізноў выказаўся пра сьвяткаваньні Дня Волі ў кароткім камэнтары ў форме прыпавесьці на сайце сваёй партыі. «Ня ўпэўнены, што ў іх былі сьвяты свабоды, — піша палітык, — але ў астатнім усё адбывалася прыблізна вось так».

«Па начах рабы зьбіраліся вакол вогнішчаў у самых глухіх месцах плянтацый, адмыслова адведзеных ім наглядчыкамі далей ад вачэй гаспадара. Там яны танчылі, сьпявалі афрыканскія песьні, скакалі праз агонь. І размаўлялі, безумоўна. Пра рознае», — напісаў лідэр «Народнай грамады».

Статкевіч упэўнены, што і тады некаторыя рабы «ўслаўлялі мудрасьць гаспадара, які дазволіў ім сьвяткаваць», а «некаторыя з танцораў, забыўшы пра паўсюдныя вушы наглядчыкаў, крычалі, што гаспадар дае ім сьвяткаваць, бо напалоханы іхнымі мужнымі скокамі».

Паводле палітыка, у якасьці доказаў «рабы настолькі падвышалі колькасьць сьвяткуючых, што нават самі пачыналі верыць у сваю моц».

«Яшчэ каля вогнішчаў абгаворвалі падазроных і небясьпечных асоб, якія падбухторваюць да нейкіх патрабаваньняў гаспадару альбо да ўцёкаў з плянтацыі. Ці нават, страшна падумаць, да паўстаньня. Патанчыўшы і пасьпяваўшы, — заканчвае свой камэнтар Статкевіч, — стомленыя рабы ішлі спаць, каб заўтра зноў пакорліва ўзяцца за працу на гаспадара плянтацыі».

Напярэдадні Дня Волі Мікола Статкевіч заявіў, што не далучыцца да сьвяткаваньняў у Горадні і Менску. «Беларускія спэцслужбы навучыліся працаваць, бо пераўтварылі Дзень Волі ў апалітычнае „сьвята ў рэзэрвацыі“», — заявіў лідэр «Народнай грамады».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG