Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенцу пагражае да 4 гадоў турмы за рэпост кліпа Rammstein


Горадзенскі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту распачаў крымінальную справу па ч. 2 арт. 343 (выраб і распаўсюд парнаграфіі) адносна Андрэя Галавенкі, паведамляе hrodna.life.

Падставай для перасьледу стаў рэпост кліпа Pussy нямецкага гурту Rammstein, які Андрэй Галавенка зрабіў у 2014 годзе на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Ўкантакце».

Праз 4,5 года, 21 сакавіка 2019-га, Дзяржкамітэт судовых экспэртыз прызнаў кліп забароненым да паказу і распаўсюджваньня з прычыны ўтрыманьня парнаграфічных сцэн.

Артыкул прадугледжвае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі ад 2 да 4 гадоў.

У Беларусі Rammstein быў у 2010 з канцэртам у Менску, які суправаджаўся гучным скандалам. Напярэдадні Грамадзкая рада па маралі заяўляла, што «творчасьць гурта зьяўляецца непрыхаванай прапагандай гомасэксуалізму, мазахізму і іншых вычварэнств, жорсткасьці, гвалту і непрыстойнай лаянкі. На канцэртах групы часта жыўцом дэманструюцца палавыя акты паміж мужчынамі, семявывяржэньне і перайманьне нацыстаў».

Ад імя рады ў прэсе выступаў яе старшыня, таксама кіраўнік афіцыйнага Саюза пісьменьнікаў, Мікалай Чаргінец.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG