Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У блогера Кабанава выявілі каранавірус, яго калега Пятрухін з ізалятара таксама трапіў у шпіталь


Архіўнае фота. Блогеры Аляксандар Кабанаў (зьлева) і Аляксей Пятрухін

Блогеры Аляксандар Кабанаў і Сяргей Пятрухін цяпер знаходзяцца ў Берасьцейскай цэнтральнай гарадзкой бальніцы. Аляксандар Кабанаў трапіў туды 9 траўня пасьля таго, як сам выклікаў хуткую дапамогу, бо дрэнна сябе адчуваў, паведамляе БАЖ.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

У другой палове дня 12 траўня лекары паведамілі Аляксандру Кабанаву пра станоўчы тэст на COVID-19. Сам блогер кажа, што яму дыягнаставалі правабаковую пнэўманію, а сярод сымптомаў — падвышаная тэмпэратура (трымаецца каля 3 тыдняў) і зьнікненьне пачуцьця смаку.

Калі Кабанаў трапіў у бальніцу, ён падпісаў паперу пра правілы распарадку, дзе абавязаўся не выходзіць з палаты. У палаце ён адзін, лекары прыходзяць у супрацьвіруснай экіпіроўцы, ежу прыносяць у палату.

У гэтай жа бальніцы, але на іншым паверсе, цяпер ляжыць і калега Аляксандра Кабанава — блогер Сяргей Пятрухін. У яго таксама падвышаная тэмпэратура. У бальніцу Сяргей Пятрухін трапіў пасьля суда 11 траўня ў Берасьці, па выніках якога судзьдзя Дзьмітры Куроўскі прысудзіў Пятрухіну 15 сутак арышту.

Спачатку міліцыянты павезьлі Пятрухіна з суда ў ізалятар, нават не дачакаўшыся выкліканай хуткай дапамогі. У выніку блогера шпіталізавалі ў другой палове дня 11 траўня.

Аляксандар Кабанаў не выключае, што пасьля выпіскі з бальніцы яго таксама чакае суд. Некаторы час каля яго палаты знаходзіліся супрацоўнікі міліцыі. З чым гэта зьвязана, блогер ня ведае, лекары яму нічога не тлумачаць.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG