Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэвалюцыя любові. Наста Захарэвіч пра жаночы пратэст


Жаночы ланцуг салідарнасьці ў Баранавічах, 13 жніўня

У адказ на гвалт, якія чынілі сілавікі на агульных акцыях пратэсту, жанчыны сталі апранацца ў белае, браць кветкі і станавіцца ў ланцугі салідарнасьці ў розных гарадах Беларусі.

Гэта ня значыць, што жанчыны зьніклі з агульнага пратэставага руху. Не, мы проста паставілі дадатковы акцэнт: мы ня хочам гвалту, мы гатовыя абараняць сябе і іншых спакойна, цярпліва і так доўга, як гэта спатрэбіцца.

Мы даўно перасталі мірыцца з тым, што пэўныя людзі працягваюць навязваць нам старыя патрыярхальныя мадэлі паводзін. «Дажыліся! Жанчын перад сабой выпускаюць на акцыях», «Дайшлі да таго, што бабы нас абараняюць», — так выказваюцца тыя, хто не гатовы па-сапраўднаму прызнаць нашую сьмеласьць і вартасьць.

Ніхто жанчын ня ставіў перад сабой. Ніхто намі не кіруе, і ніхто нас не «адпраўляе на перадавую». Мы ўсё гэта робім самі, бо хочам і можам адстойваць сябе, сваіх родных і ўсю сваю краіну.

Я разумею, што людзям, якія звыклі бачыць у жанчыне гэткае прыстасаваньне да мужчыны, вельмі цяжка зьмірыцца з новай рэальнасьцю. Выйсьці ў белай сукенцы, ведаючы, што могуць кідаць гранаты і страляць, — гэта адчайны і гераічны крок. І ў барацьбе з шаблёнамі сілавікоў гэты адчай адназначна перамагае.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG