Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі адкрылі скандальную мачту для сьцяга. У тым ліку каб «пераканаць нашых суайчыньнікаў, якія заблукалі»


У Гомлі 18 верасьня прайшло ўрачыстае адкрыцьцё тронца для сьцяга за 1,5 мільёна рублёў. 4,5 тысячы жыхароў гораду выступілі супраць будаўніцтва. Яго былі прыпынілі, але пасьля выбараў аднавілі.

Улады хавалі інфармацыю пра замоўніка будаўніцтва, не выстаўлялі пашпарт аб’екту, але пераконвалі, што будоўля не за бюджэтныя сродкі.

На адкрыцьці тронца выступіў старшыня Гомельскага аблвыканкаму Генадзь Салавей. Ён паведаміў гомельцам:

«Пакуль частка насельніцтва паслухмяна выконвае загады заходніх спэцслужбаў, укладзеныя ў вусны малалетніх блогераў, шчырыя патрыёты краіны працягваюць працаваць на карысьць Радзімы». Шчырыя патрыёты — гэта «аграрыі, якія забясьпечваюць нам харчовую бясьпеку, працоўныя калектывы — эканамічную, мэдыкі стаяць на варце нашага здароўя, настаўнікі закладваюць маральныя падмуркі нашай будучыні».

Паводле старшыні аблвыканкаму, дзякуючы міліцыі Беларусь уваходзіць у лік самых бясьпечных краін сьвету. «Дзяржаўны сьцяг — частка нашай гісторыі. Пад нашым сьцягам Беларусь 25 гадоў дынамічна разьвіваецца <...> Любоў да Радзімы і любоў да людзей — гэта дзьве хуткія плыні, якія зьліваюцца і ўтвараюць магутную раку патрыятызму». Салавей паставіў перад сабранымі задачу «пераканаць тых нашых суайчыньнікаў, якія заблукалі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG