Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтар дасьледаваньня Chatham House: прыхільнікі Лукашэнкі і саюзу з Расеяй — адныя і тыя ж людзі


Катэдральны сабор на Краснай плошчы ў Маскве

Палітоляг, экспэрт брытанскага дасьледчага цэнтру Chatham House Рыгор Астапеня патлумачыў, што паўплывала на настроі беларусаў і іх стаўленьне да Расеі.

Паводле Рыгора Астапені, зьмены ў настроях беларусаў нельга назваць радыкальным адыходам ад Расеі, але падтрымка яе ў Беларусі істотна зьніжаецца, піша Tut.by. Дасьледаваньне «Погляды беларусаў на палітычны крызіс» праводзілася з 13 па 18 лістапада з дапамогай онлайн-апытаньня.

Расею роўна палова ўдзельнікаў апытаньня назвала сяброўскай краінай. 82% ставяцца да ўсходняй суседкі станоўча і 14% — адмоўна. Але аўтар дасьледаваньня адзначае некаторыя зьмены, якія адбыліся за апошнія месяцы.

Так, 46% рэспандэнтаў заявілі, што іхная думка аб палітычным кіраўніцтве Расеі пагоршылася. Прычынай стала яго адкрытая падтрымка Аляксандра Лукашэнкі падчас палітычнага крызісу.

«Вельмі рана казаць, што гэтае пагаршэньне радыкальнае, але, відавочна, што ідзе працэс расчараваньня Расеяй і звужэньня яе прыхільнікаў да нейкай абмежаванай групы. Па сутнасьці, прыхільнікі Лукашэнкі і прыхільнікі саюзу з Расеяй — адныя і тыя ж людзі», — удакладніў Рыгор Астапеня.

На думку экспэрта, далейшае існаваньне рэжыму Аляксандра Лукашэнкі можа паскорыць зьмяншэньне ўплыву Расеі на Беларусь.

«З другога боку, яны бачаць, што дэмакратызацыя сыстэмы — гэта выклік, таму што можа адбыцца абуджэньне праэўрапейскіх настрояў, можа пачацца аддаленьне ад Расеі, таму што ва ўладу прыйдуць новыя людзі, больш ,,заходнія“ сваімі каштоўнасьцямі», — падсумаваў экспэрт.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG