Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Barrikado». Сяргей Міхалок і гурт Drezden прысьвяцілі новы кліп беларускім пратэстам. ВІДЭА


Сяргей Міхалок

Сяргей Міхалок і гурт Drezden запісалі кліп «Barrikado». У ім паказалі кадры беларускіх пратэстаў.

Музы́ка пазыцыянуе песьню як маніфэст у адказ на тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі. Але ў кліпе творчая група выкарыстала кадры з пратэстаў па ўсім сьвеце.

Паводле апісаньня пад відэа, галоўная думка кліпу — «пакуль народ адзіны — ён непераможны». Рэжысэркай відэа выступіла менская фатографка Караліна Палякова, якая пракамэнтавала сваю ідэю.

«Культурныя барыкады мацнейшыя за зброю, і рэвалюцыя сьвядомасьці можа адбыцца ў мозгу нават пад паліцэйскім шаломам». «Відэа глядзець дыскамфортна, а як жыць у паліцэйскай дзяржаве?»

Гэта першая праца Сяргея Міхалка, прысьвечаная беларускім падзеям 2020 году. На яе ўжо зрэагавалі некалькі крытыкаў зь Беларусі і замежжа.

Мікалай Халезін, прадусар, рэжысэр Беларускага свабоднага тэатру, лічыць кліп «адсылкай да лацінаамэрыканскай пратэставай гісторыі, якая перарастае ў цяперашнюю беларускую рэчаіснасьць пад жорстка накрэсьлены рытмічны малюнак». На думку Халезіна, песьня хоць і выйшла пад маркай Drezden, але лёгка пасуе і да стылістыкі гітоў «Ляпіса Трубяцкога» найлепшых гадоў. У тым ліку і візуалізацыяй відэа, якое прадусар параўнаў з адным з найбольш вядомых кліпаў Міхалка «Капітал».

Расейскі музычны крытык Арцемій Троіцкі лічыць лёзунг «Калі ўвесь народ заадно, яго не перамагчы!» актуальным праклёнам усіх дыктатараў. Паводле яго, «Міхалок нагадаў яго ў сваім новым электрагімне — і хай гарылы трымцяць!»

А вось музычны аглядальнік «Новай газеты» Ян Шэнкман назваў новую працу Drezden «магутным трэкам», але прызнаўся, што «не зразумееш адразу: ці то гэта гімн пратэстоўцаў, ці то скепсіс і горыч з нагоды пратэстаў».

«Як у Ленана, які прасіў то выключыць яго з прыхільнікаў рэвалюцыі, то ўключыць. Асабіста я зразумеў Сяргея так: глядзіце, колькі гвалту, каб спыніць гвалт. І чымсьці мне гэта нагадала вядомы трэк „Айспик“ з рэфрэнам „Хай усё гарыць“. У кожным выпадку „Barrikado“ — гімн, хай і зь невясёлым пасылам», — напісаў Шэнкман.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG