Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія паэткі правялі чарговы «жаночы паэтычны онлайн-марш». ВІДЭА


Жаночая акцыя пратэсту ў Менску 18 верасьня, АМАП затрымлівае ўдзельніц. Сярод удзельніц беларуска са Швайцарыі Натальля Хершэ (у белых джынсах).

Сваімі вершамі дзеліліся паэткі Марыя Бадзей, Вольга Маркітантава, Марыя Мартысевіч, Ганна Отчык і Тацяна Сьветашова.

«Мы пагаворым сёньня пра тое, што баліць нам усім, і крыху ўспомнім пра тое, што такое мірны час, — на мове паэзіі», — адзначае арганізатар імпрэзы Беларускі ПЭН-цэнтр.

У першым паэтычным онлайнмаршы бралі ўдзел паэткі Крысьціна Бандурына, Дар'я Бялькевіч, Ганна Комар, Наста Кудасава, Вальжына Морт, Юля Цімафеева.

З канца жніўня жанчыны ладзяць акцыі пратэсту на вуліцах Менску і іншых гарадоў Беларусі, яны праводзілі шматтысячныя маршы па суботах, ланцугі салідарнасьці, прагулкі з парасонамі, «дэмаршы». Пазьней АМАП пачаў разганяць жаночыя акцыі, арыштоўваць іх удзельніц.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG