Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад забараніў павышаць цэны на больш як 40 лекаў і 60 прадуктаў

абноўлена

Яйкі ў сьпісе — пад нумарам 36

Да канца лютага таварам зь пераліку нельга даражэць зусім, а з сакавіка — ня больш як на 0,2% у месяц.

Адпаведную пастанову пад нумарам 100 прыняў Савет міністраў. Яе назва — «Пра часовыя захады для стабілізацыі цэнаў на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасьці».

Дзяржаўным органам і канцэрнам адначасова загадалі «забясьпечыць пастаўкі» згаданых тавараў у крамы і аптэкі.

У сьпісе 62 тавары і 50 найменьняў лекаў, зробленых або расфасаваных у Беларусі.

У студзені цэны вырасьлі на 1,1%. Адна з прычынаў — адмена льготаў на ПДВ, у тым ліку на лекі.

Чыноўнікі заявілі, што дбаюць пра «справядлівыя цэны»

Мэтавая задача рашэньня ўраду — «гарантыя справядлівых цэнаў» на тавары і лекі штодзённага попыту, — адзначыла ў сваім камэнтары Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.

З тэксту вынікае, што такім чынам урадоўцы спрабуюць стрымаць цэны, якія штурхаюць уверх наступныя праблемы ў эканоміцы:

  • павелічэньне выдаткаў у арганізацый з высокай доляй імпартнага складніку ў кошце вырабленай прадукцыі,
  • рост цэнаў на тавары крытычнага імпарту,
  • пагаршэньне вонкавых умоваў вядзеньня бізнэсу: карантын, абмежаваньне вывазу некаторых тавараў.

Сьпіс тавараў

  1. Рыс шліфаваны, паліраваны (у тым ліку прапараны).
  2. Мука пшанічная.
  3. Крупы манныя.
  4. Крупы грэцкія.
  5. Шматкі аўсяныя.
  6. Крупы ячныя.
  7. Крупы прасяныя.
  8. Хлеб жытні, жытнёва-пшанічны.
  9. Хлеб, вырабы булачныя (батон) з мукі пшанічнай найвышэйшага гатунку.
  10. Хлеб, вырабы булачныя (батон) з мукі пшанічнай першага гатунку.
  11. Макарона, ражкі.
  12. Вэрмішэль, локшына.
  13. Ялавічына (акрамя бескасьцёвага мяса).
  14. Ялавічына бескасьцёвая.
  15. Сьвініна (акрамя бескасьцёвага мяса).
  16. Сьвініна бескасьцёвая.
  17. Субпрадукты мясныя харчовыя (акрамя субпрадуктаў з птушкі).
  18. Куры (кураняты, у тым ліку бройлеры).
  19. Каўбаса вараная найвышэйшага гатунку.
  20. Каўбаса вараная першага гатунку.
  21. Каўбаса вараная другога гатунку і безгатунковая.
  22. Каўбаса паўвэнджаная, варана-вэнджаная.
  23. Сасіскі, сардэлькі.
  24. Ялавічына тушаная кансэрваваная.
  25. Сьвініна тушаная кансэрваваная.
  26. Рыба жывая.
  27. Рыба марожаная неразабраная (трасковыя і скумбрыевыя).
  28. Рыба марожаная (філе і разабраная).
  29. Кансэрвы рыбныя (акрамя далікатэсных).
  30. Малако.
  31. Кефір.
  32. Сьмятана.
  33. Тварог тлусты.
  34. Тварог нятлусты.
  35. Сыр цьвёрды, паўцьвёрды.
  36. Яйкі курыныя.
  37. Масла.
  38. Маргарын.
  39. Алей (акрамя аліўкавага).
  40. Яблыкі.
  41. Капуста белакачанная сьвежая.
  42. Цыбуля рэпчатая.
  43. Буракі.
  44. Морква.
  45. Агуркі сьвежыя.
  46. Памідоры сьвежыя.
  47. Часнок.
  48. Перац салодкі.
  49. Бульба.
  50. Цукар-пясок.
  51. Кава распушчальная.
  52. Гарбата чорная.
  53. Соль спажыўная.
  54. Кашы для дзіцячага і дыетычнага харчаваньня.
  55. Кансэрвы мясныя для дзіцячага і дыетычнага харчаваньня.
  56. Сухія малочныя сумесі для дзіцячага і дыетычнага харчаваньня.
  57. Кансэрвы пладовыя для дзіцячага і дыетычнага харчаваньня.
  58. Мыла гаспадарчае.
  59. Мыла туалетнае.
  60. Папера туалетная, сурвэткі.
  61. Падгузкі, гігіенічныя пакеты.
  62. Запалкі (пушка).

Найменьні лекаў*

  1. Арпэтол
  2. Азытраміцын
  3. Алюгель
  4. Амаклаў-100
  5. Амбраксол
  6. Амоксіцыклін
  7. Амэпразол
  8. Анальгін
  9. Ангрымакс
  10. Асьпікард
  11. Атарвастын
  12. Ацэтылсаліцылавая кіслата
  13. Бісапарол
  14. Гідрахлёртыязыд
  15. Грыпалек
  16. Даксыцыклін
  17. Дратавэрын
  18. Дыкляфэнак
  19. Індапафон
  20. Каптапрыл-ЛФ
  21. Клапідагрэл
  22. Ксылін
  23. Лансазол
  24. Лізанапрыл
  25. Лязартан-НАН
  26. Ляпэрамід
  27. Максадын
  28. Мэтапарол
  29. Нафазалін
  30. Німэсубел
  31. Парацэтамол
  32. Пэрындапрыл-Мік
  33. Рываксан
  34. Санэкс
  35. Сульпірыд
  36. Сульфацыд-натрый
  37. Сьпіраналяктон
  38. Флустоп
  39. Фэнібут
  40. Фэрамэд
  41. Цытрамон-Барымэд
  42. Эналяпрыл
  43. Эсэнцыкапс

*Без уліку вытворцы і расфасоўкі. Падрабязьней — у пастанове Савету Міністраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG