Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сталі вядомыя імёны чыноўнікаў з новага пакету санкцый Літвы, Латвіі і Эстоніі. Сярод іх Аліна Касьянчык


Ілюстрацыйнае фота. Пракурор Аліна Касьянчык

Раней сёньня падчас сустрэчы зь Сьвятланай Ціханоўскай прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што Літва, Латвія і Эстонія дамовіліся пашырыць сьпіс чыноўнікаў Беларусі, адносна якіх уведзеныя санкцыі, на 118 новых асоб, інфармуе БелаПАН.

У паведамленьні на сайце МЗС Латвіі ўдакладняецца, што сумесныя санкцыі ўведзеныя таксама ў дачыненьні да прадстаўнікоў мясцовых органаў улады Беларусі. Абмежавальныя меры ўведзеныя на нявызначаны тэрмін.

«Гэтыя службовыя асобы датычныя да жорсткага здушэньня мірных пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году, не прызнаных Эўразьвязам», — адзначаецца ў паведамленьні.

У апублікаваны сьпіс, у прыватнасьці, уключаныя:

  • Арцём Балаба (сын начальніка менскага АМАП Дзьмітрыя Балабы);
  • начальнік 3-га ўпраўленьня ГУБАЗіК МУС Міхаіл Бедункевіч;
  • начальнік АМАП Менскай вобласьці Сяргей Бялькевіч;
  • начальнік аддзелу сьледчага ўпраўленьня КДБ Канстанцін Бычак;
  • прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава і яе муж, намесьнік начальніка ГУБАЗіК МУС Дзяніс Чамаданаў;
  • афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту па Менску Кацярына Гарлінская;
  • Аліна Касьянчык — дзяржабвінаваўца па шэрагу палітычных крымінальных спраў, уключаючы працэс над журналісткамі тэлеканалу «Белсат» Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай.

У апублікаваным сьпісе таксама значыцца былы супрацоўнік ГУБАЗіК Станіслаў Лупаносаў. Увечары 24 сакавіка ў сюжэце на тэлеканале «Беларусь 1» было заяўлена, што Лупаносаў, які цяпер знаходзіцца за межамі Беларусі, падчас працы ў ГУБАЗіК супрацоўнічаў з ініцыятывай BYPOL.

Раней Латвія, Літва і Эстонія ўжо ўвялі санкцыі ў дачыненьні да 277 фізычных асоб, у тым ліку Аляксандра Лукашэнкі і яго старэйшага сына Віктара Лукашэнкі, якіх лічаць датычнымі да рэпрэсій у Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG