Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Знарочыста хамаватая зухаватасьць». Сын Макея скрытыкаваў заяву на адрас амбасады ЗША. Бацька адказаў


Віталь Макей. Фота МЗС Беларусі.

Віталь Макей да леташніх пратэстаў у Беларусі працаваў у МЗС пад кіраўніцтвам свайго бацькі міністра замежных спраў Уладзімера Макея.

Цяпер Віталь Макей працуе у ІТ-кампаніі ІВА-груп.

«Працуючы раней у Міністэрстве замежных спраў Беларусі, заўсёды ганарыўся, што належу да супольнасьці прафэсіяналаў. Мноства раз пераконваўся ў тым, што інтэлект, адукаванасьць, культура і эрудыяванасьць нашых дыпляматаў — гэта не клішэ, а рэальныя якасьці людзей, якія працуюць на карысьць краіны. Тым больш сумна назіраць шэраг публічных заяваў МЗС за апошні час, уключаючы і цяперашні камэнтар. Знарочыста хамаватая зухаватасьць ніколі не заменіць аргумэнтацыю і стыль. Наадварот: яшчэ мацней падкрэсьліць пасрэднасьць.
Мне сумна, што мае былыя калегі, да многіх з якіх я адчуваю шчырыя сяброўскія пачуцьці, вымушаныя мірыцца з сытуацыяй, пры якой немагчымая свабодная стваральная творчасьць. Вельмі хацелася б, каб у гэты задушлівы час прафэсіяналы захавалі свае веды, навыкі, вопыт і маральныя арыенціры», — напісаў Віталь Макей.

МЗС Беларусі ўчора адрэагавала на зварот амбасады ЗША з нагоды сьвята 25 сакавіка, у якім афіцыйным Менскам у тым ліку прапаноўвалася «разгледзець магчымасьць сумеснага кіраваньня Аляскай».

Макей-старэйшы адказаў крытыкам здымкам з сабакам

Сам міністар замежных спраў Ўладзімер Макей у інстаграме гэтак напісаў з нагоды апошняй заявы МЗС:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG