Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Яўка абавязковая». У Гомлі школьнікаў прымушаюць сьвяткаваць Дзень перамогі


Ілюстрацыйнае фота. Школьнікі на Дзень Перамогі 9 траўня 2017 году ў Менску

Чытачы Свабоды з Гомля распавялі аб прымусе школьнікаў і іх бацькоў удзельнічаць у афіцыйным сьвяткаваньні Дня перамогі.

«Прычым робяць гэта ва ўльтыматыўнай форме. Раней такога не было. Яшчэ патрабуюць прынесьці з сабой балёнікі ці сьцяжкі!», — абурылася адна з жыхарак Гомля.

Паводле яе словаў, у Viber клясная кіраўнічка напісала:

«У нядзелю 9 траўня ў нас мерапрыемства. Сустракаемся ў 9.30 каля старога ўнівэрмагу. Дзіця прыходзіць у суправаджэньні дарослага. Яўка абавязковая. Выключэньне — дзеці на даведцы і адпачынку ў санаторыі». Адна з маці напісала ў адказ: «9 траўня мы едзем за горад», на што настаўніца адрэагавала: «Я б таксама хацела за горад».

Скрыншоты перапіскі з настаўніцай
Скрыншоты перапіскі з настаўніцай

На астатнія пытаньні пэдагог адказала: «Гэта наш доўг. Перад самімі сабой».

«У прыватнай размове на мае пярэчаньні настаўніца сказала, што яна баіцца адмовіць кіраўніцтву, бо зь ёй тады не працягнуць кантракт. Мне яна сказала: «Вам што — цяжка са сьцяжком прайсьціся?», — зазначыла адна з маці.

Зь іншай школы Свабодзе перадалі копію перапіскі з клясным кіраўніком, сутнасьць якой у тым, што «заўтра наша кляса мусіць быць у жывым калідоры на мерапрыемстве да Дня перамогі. У кожнага мусіць быць бутаньерка (прадаецца ў шапіках). Прысутнасьць абавязковая! У руках трымаць чырвона-зялёныя балёнікі ці сьцяжкі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG