Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін паабяцаў Лукашэнку другі транш крэдыту і падняў тэму затрыманьня Сапегі


Лукашэнка і Пуцін у Сочы, 28 траўня

Прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў расказаў расейскім СМІ, што другі транш крэдыту Расеі ў $500 мільёнаў з 1,5 мільярда Менск атрымае неўзабаве.

«Да канца чэрвеня, ніякіх перашкод няма, усё ўзгоднена», — цытуюць расейскія агенцтвы Пяскова.

Пагадненьне аб расейскім крэдыце было падпісана 21 сьнежня 2020 года. Першы транш у памеры $ 500 млн міністэрства фінансаў Беларусі атрымала 30 сьнежня летась.

Апрача таго, паводле Пяскова, міністэрствам транспарту Расеі і Беларусі даручана «арганізаваць узаемадзеяньне з улікам пачатку адпачынкаў і неабходнасьці вярнуць беларусаў з Эўропы».

Пуцін у размове з Лукашэнкам падняў тэму затрыманай у Беларусі расейскай грамадзянкі Соф’і Сапегі, сяброўкі Рамана Пратасевіча. МЗС Расеі даручана адсочваць яе лёс.

Лукашэнка, як расказаў Пяскоў, дэталёва праінфармаваў Пуціна ў Сочы аб сытуацыі з самалётам Ryanair. Прэс-сакратар Пуціна адзначыў, што сытуацыя патрабуе разглядаў без эмоцый.

Ён таксама дадаў, што тэму пераходу да адзінай валюты або дадатковую дапамогу для Беларусі Пуцін і Лукашэнка ў Сочы не закраналі.

Гэтая ўжо трэцяя сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ад пачатку году. Учорашнія перамовы працягваліся больш за 5 гадзінаў. Па іх выніках не было зроблена ніякіх заяваў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG