Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шайгу: Расея створыць на захадзе краіны 20 новых вайсковых злучэньняў, каб «супрацьстаяць NATO»


Міністар абароны Расеі Сяргей Шайгу (справа) прымае беларускага міністра абароны Віктара Хрэніна. Сакавік 2021 году.

Міністэрства абароны Расеі сфармуе ў Заходняй вайсковай акрузе блізу 20 новых злучэньняў і вайсковых частак у адказ на дзеяньні краін NATO ў заходнім стратэгічным напрамку.

Пра гэта падчас пасяджэньня калегіі заявіў кіраўнік расейскага абароннага ведамства Сяргей Шайгу.

Ён адзначыў, што на заходнім напрамку «працягвае расьці ваенная пагроза» — краіны NATO на чале з ЗША нарошчваюць інтэнсіўнасьць палётаў баявой авіяцыі, прысутнасьць караблёў з крылатымі ракетамі і колькасьць вучэньняў.

«Дзеяньні нашых заходніх калегаў руйнуюць сыстэму бясьпекі ў сьвеце і вымушаюць нас прыняць меры адэкватнага супрацьдзеяньня. Мы пастаянна ўдасканальваем склад войскаў, да канца году ў Заходняй ваеннай акрузе будзе сфармавана каля 20 злучэньняў і вайсковых частак», — сказаў міністр.

Таксама ён паінфмараваў, што падрыхтоўка да сумеснага вучэньня «Захад-2021», якое пройдзе ў верасьні на палігонах Беларусі і Заходняй ваеннай акругі Расеі, увайшла ў актыўную фазу.

«Праведзены шэраг камандна-штабных трэнінгаў з прыцягненьнем штабоў рознага ўзроўню; з чэрвеня вайсковыя ведамствы Расеі і Беларусі прыступаюць да выкананьня комплексу задач у рамках вучэньняў спэцыяльных войскаў», — сказаў ён.

Сяргей Шайгу падкрэсьліў, што манэўры зьяўляюцца плянавымі і носяць «выключна абарончы характар».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG