Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, у чым абвінавачваюць галоўную рэдактарку ​​і журналістку TUT.BY і што ім пагражае


Офіс Тut.by у красавіку 2021

Сёньня Менскі гарадзкі суд у закрытым рэжыме разгледзеў скаргу на зьмяшчэньне пад варту галоўнай рэдактаркі TUT.BY Марыны Золатавай і журналісткі парталу Алены Талкачовай.

Стала вядома, што іх абвінавачваюць у саўдзеле ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч.1 арт. 16 ч.2 арт. 243 КК), санкцыя артыкула прадугледжвае да 5 гадоў «хіміі» ці ад 3 да 7 гадоў пазбаўленьня волі.

Суд пакінуў у сіле меру стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту. Журналістаў затрымалі 18 траўня, яны знаходзяцца ў СІЗА №1.

Усяго па справе TUT.BY затрымана 15 чалавек, у тым ліку і супрацоўнікі рэдакцыі, якія па сваёй працы не зьвязаныя з эканамічнай дзейнасьцю кампаніі, выплатай падаткаў і юрыдычнымі аспэктамі працы, паведамляе тэлеграм-канал Tut.by.

Сам сайт Tut.by заблякаваны рашэньнем Мінінфармацыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG