Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўнаму інжынэру Tut.by выставілі абвінавачаньне, ёй пагражае да 7 гадоў турмы


Ала Лапатка

Галоўнага інжынэра кампаніі «Тут Бай Медиа» Алу Лапатку абвінавацілі паводле ч.6 арт.16, ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу — дапамога ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Палітзьняволенай пагражае пакараньне да 7 гадоў зьняволеньня.

4 чэрвеня Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле абраную для супрацоўніцы Tut.by меру стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту, паведамляе тэлеграм-канал Tut.by.

Раней у саўдзеле ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч.1 арт. 16, ч.2 арт. 243 КК) абвінавацілі галоўную рэдактарку парталу Tut.by Марыну Золатаву і журналістку Алену Талкачову.

Усяго па «справе Tut.by» сілавікі затрымалі 15 чалавек. Большасьці абраная самая суровая мера — заключэньне пад варту. Яны знаходзяцца ў менскім СІЗА № 1, сьледчым ізалятары КДБ і пад хатнім арыштам — як Юлія Чарняўская, удава заснавальніка парталу Юрыя Зісера.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG