Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачобут напісаў з турмы, што «адчуў на сабе прыкметы незадаволенасьці», калі адмовіўся зьяжджаць зь Беларусі


Аксана і Яна Пачобуты, жонка і дачка палітзьняволенага Андрэя Пачобута, архіўнае фота

Аксана Пачобут, жонка зьняволенага журналіста і аднаго з кіраўнікоў Саюзу палякаў Беларусі Андрэя Пачобута, атрымала ліст ад мужа.

Ён піша, што рады за актывістак польскага руху Ірэну Бярнацкую, Марыну Цішкоўскую і Ганну Панішаву, якія атрымалі магчымасьць зьехаць у Польшчу.

Андрэй Пачобут ня кажа наўпрост, ці рабілася аналягічная прапанова і яму, аднак дае зразумець, што пасьля безвыніковай паездкі ў Сьледчы камітэт умовы ўтрыманьня істотна пагоршыліся.

«Піша, што пасьля таго, як звазілі ў Сьледчы камітэт і вярнулі назад у турму, а ня вывезьлі, як іншых, адразу адчуў на сабе прыкметы незадаволенасьці. Яго перавялі ў іншую камэру, цяпер ён пад асаблівым кантролем. Плюс пастаянныя праверкі і рапарты пра тое, што ён стаіць на прафіляктычным уліку», — адзначыла ў допісе на Facebook Аксана Пачобут, якую цытуе БАЖ.

Таксама яна атрымала ліст ад падпалкоўніка юстыцыі Ганчарыка адносна просьбы аб сустрэчы з мужам. Сьледчы пагадзіўсяў, што мае права дазволіць спатканьне з блізкімі родзічамі тым, хто знаходзіцца пад вартай. Аднак удакладніў, што ў цяперашні час гэта «не ўяўляецца мэтазгодным».

Андрэю Пачобуту прад’яўлена абвінавачваньне паводле арт. 130 КК (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варажнечы і нянавісьці).

За кратамі таксама застаецца кіраўніца Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс, якая гэтаксама адмовілася зьяжджаць зь Беларусі ў абмен на вызваленьне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG