Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоля Лябедзьку таемна вывезьлі з турмы на Акрэсьціна

абноўлена

Анатоль Лябедзька пасьля 30-дзённага арышту

Лябедзька пад’ехаў на таксоўцы апоўдні. Больш за гадзіну не было вядома нічога пра яго месцазнаходжаньне.

Палітыка павінны былі вызваліць сёньня ў 10.50 паводле пратаколу затрыманьня. Аднак дзяжурны ЦІП на Акрэсьціна паведаміў жонцы палітыка Сьвятлане, што ў турме яго няма, ён вызвалены. Каля турмы сустрэць Анатоля Лябедзьку прыйшлі родныя, сябры і калегі па партыі.

Аўтамабіль міліцыі выехаў зь ізалятару на Акрэсьціна на высокай хуткасьці, усе вокны былі закрытыя фіранкамі. Магчыма, там знаходзіўся Анатоль Лябедзька.
Аўтамабіль міліцыі выехаў зь ізалятару на Акрэсьціна на высокай хуткасьці, усе вокны былі закрытыя фіранкамі. Магчыма, там знаходзіўся Анатоль Лябедзька.

Апоўдні Лябедзька прыехаў дадому на таксоўцы. Высьветлілася, што яго вывезьлі на легкавіку ў Сьляпянку, паклаўшы тварам долу.

Лябедзька адзначыў, што палову свайго арышту правёў у камэры на дваіх, дзе знаходзіліся па 15-16 чалавек. Гаворачы пра сукамэрнікаў, якія былі ў яго за гэты час, ён «цешыцца, што ў Беларусі ёсьць такія людзі». Таксама Лябедзька сказаў, што сядзеў разам з журналістамі Алесем Сілічам, Арцёмам Маёравым і Аляксандрам Івуліным.

Перадачы Лябедзьку не перадавалі, як не аддалі і рэчы. Палітык раіць людзям не насіць перадачы вязьням, паколькі нікому іх зараз не перадаюць. А пісаць варта, хаця б дзеля таго, каб сыстэма даведалася, што ў грамадзтве вялікая салідарнасьць са зьняволенымі. Лябедзька перакананы, што палітычны рэжым, які чыніць падобныя расправы над беларусамі, не даможацца сваіх мэтаў зьнішчыць пратэсты, хаця б таму, што ніводзін зь ягоных сукамэрнікаў не пашкадаваў аб сваіх учынках і пазыцыі не зьмяніў.

Былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў 30 сутак арышту за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве». Яго затрымалі 14 траўня каля суду Кастрычніцкага раёну Менску. Там у гэты дзень пачаўся суд над групай студэнцкіх актывістаў. Іх абвінавачваюць у арганізацыі акцый пратэсту ў студэнцкім асяродзьдзі Менску пасьля сфальшаваных выбараў прэзыдэнта 2020 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG