Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы: ЗША ўсьведамляюць «імкненьне Расеі ўбудаваць Беларусь у сваю вайсковую архітэктуру»


Кіраўнікі краінаў NATO зьбіраюцца на саміт у Брусэлі, 14 чэрвеня 2021 г.

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа сказаў, што ЗША ўсьведамляюць пагрозы, зь якімі сутыкаюцца балтыйскія дзяржавы, і ведаюць пра «штораз больш агрэсіўную пазыцыю Расеі і яе імкненьне ўбудаваць Беларусь у расейскую вайсковую архітэктуру«.

Наўседа такім чынам пракамэнтаваў сустрэчу Джо Байдэна зь лідэрамі трох балтыйскіх краін у кулюарах саміту NATO.

«Сустрэча была сапраўды важнай для краін Балтыі, – дадаў Наўседа. – Мы пачулі запэўніваньні, што ЗША лічаць наш рэгіён стратэгічна важным для Паўночнаатлянтычнага альянсу, дзе неабходна ўмацаваць сыстэму стрымліваньня і абароны».

На саміце NATO, які прайшоў 14 чэрвеня ў Брусэлі, чальцы альянсу, сярод іншага, выказалі заклапочанасьць сытуацыяй у Беларусі і заклікалі беларускі рэжым вызваліць усіх палітзьняваленых.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG