Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі прапанавалі заводзіць крымінальныя справы на прызыўнікоў, якія зьехалі за мяжу


Паказальныя выступы вайскоўцаў, архіўнае фота

На выязным пасяджэньні Савету Рэспублікі было агучана, што МУС і Сьледчы камітэт прапануюць заводзіць крымінальныя справы ў выпадку адсутнасьці прызыўнікоў у Беларусі, каб потым прасіць садзейнічаньня сілавых структур у іншых краінах.

Намесьнік міністра ўнутраных спраў Юры Назарэнка, якога цытуе БелТА, паведаміў, што сёлета ад вайсковых камісараў у органы ўнутраных спраў паступіла каля 5 тысяч зваротаў аб ухіленьні ад службы і 3 тысячы — аб прыводзе прызыўнікоў у адміністрацыйнай справе.

Па яго словах, МУС і Сьледчы камітэт разглядзелі прапанову аб магчымасьці пачынаць крымінальную справу ў выпадку адсутнасьці прызыўніка ў краіне, каб на падставе Крымінальна-працэсуальнага кодэксу запускаць працэдуру звароту да кампэтэнтных органаў за межамі Беларусі.

Калі ў маладога чалавека выявіцца аб’ектыўная прычына для адтэрміноўкі, крымінальная справа працягу мець ня будзе, паабяцаў намесьнік міністра ўнутраных спраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG