Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць афіцыйна зарэгістраваных сьмерцяў ад COVID-19 у Беларусі перавысіла 3000 чалавек


Ілюстрацыйнае фота

Пры гэтым экспэрты ў мэдыцыне неаднаразова казалі пра тое, што дадзеныя могуць быць заніжаныя.

Колькасьць выпадкаў заражэньня каранавірусам у Беларусі на раніцу 16 чэрвеня 2021 году вырасла да 407 748 чалавек. Колькасьць сьмерцяў ад COVID-19 павялічылася на 11 і склала агулам за ўвесь час 3006 чалавек, інфармуе Міністэрства аховы здароўя.

За апошнія суткі колькасьць тых, хто заразіўся, вырасла на 887 чалавек (5,06% ад пратэставаных за суткі).

Па зьвестках ведамства, у Беларусі праведзены 6 572 741 тэст на каранавірус.

Афіцыйную статыстыку каранавірусу, якую публікуюць улады Беларусі, незалежныя мэдыкі часта крытыкуюць за заніжэньне лічбаў; на думку экспэртаў, лічбы могуць быць заніжаныя ў 7 разоў. Таксама зьявіліся і журналісцкія расьсьледаваньні, якія ставяць пад сумнеў лічбы, што прыводзіць беларускае Міністэрства аховы здароўя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG