Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бурэль: калі б не інцыдэнт з самалётам у Менску, эканамічных санкцый не было б


Жузэп Бурэль

Вярхоўны прадстаўнік ЕСЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль заявіў, што трыгерам для ўвядзеньня эканамічных санкцыяў супраць беларускага рэжыму стаў інцыдэнт з самалётам Ryanair ў Менску.

Пра гэта ён заявіў, прадстаўляючы новую стратэгію ЭЗ у дачыненьнях з Расеяй.

«У выпадку зь Беларусьсю, калі б не было згону гэтага самалёта, мы б не абмяркоўвалі эканамічных санкцый. Гэтая падзея справакавала адказ», — заявіў ён.

16 чэрвеня амбасадары краінаў Эўразьвязу ўхвалілі рашэньне замарозіць актывы і забараніць уезд у краіны Зьвязу для 78 беларускіх грамадзянаў. Таксама будуць замарожаныя актывы 7 беларускіх юрыдычных асобаў. Санкцыі ўведзеныя з прычыны працягу палітычных рэпрэсіяў у Беларусі, а таксама ў адказ на прымусовую пасадку самалёта кампаніі Ryanair у Менску.

Яшчэ адна юрыдычная асоба будзе ўключаная ў санкцыйны сьпіс цягам гэтага тыдня.

Міністры замежных справаў краінаў ЭЗ канчаткова ўхваляць рашэньне аб чацьвёртым пакеце санкцыяў падчас сустрэчы ў панядзелак, 21 чэрвеня, у Люксэмбургу. Імёны асобаў і назвы арганізацыяў, на якіх распаўсюдзяцца новыя санкцыі, будуць у той жа дзень апублікаваныя ў афіцыйным часопісе ЭЗ.

Паводле інфармацыі нашага карэспандэнта, таксама 21 чэрвеня міністры замежных справаў ЭЗ, напэўна, прымуць папярэдняе рашэньне аб сэктаральных санкцыях (якія, хутчэй за ўсё, закрануць вытворчасьць калійных угнаеньняў, нафтавую галіну і банкаўскую сфэру). Гэтыя сэктаральныя санкцыі будуць зацьверджаныя пазьней, магчыма, падчас саміту Эўразьвязу ў Брусэлі 24-25 чэрвеня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG