Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Зблізіць пазыцыі па Беларусі немагчыма», — прэс-сакратар Пуціна пракамэнтаваў яго перамовы з Байдэнам


Сустрэча Джо Байдэна і Ўладзіміра Пуціна ў Жэнэве, 16 чэрвеня

Па словах Дзьмітрыя Пяскова, Беларусь не ўваходзіла ў сьпіс прыярытэтных тэмаў, таксама не было і паглыбленага абмеркаваньня пазыцый вакол Украіны.

Разыходжаньні паміж Расеяй і ЗША ўзьніклі па тэме Беларусі, расказаў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Пуціна Дзьмітрый Пяскоў. На сустрэчы Ўладзіміра Пуціна з Джо Байдэнам, якая прайшла 16 чэрвеня ў Жэнэве, стала ясна, што «зблізіць пазыцыі па Беларусі немагчыма», цытуе Пяскова «Эхо Москвы».

Пры гэтым Пяскоў заўважыў, што «Беларусь ніякім чынам не адносіцца да ліку прыярытэтаў, якія стаялі на парадку дня» ў Швайцарыі. Прэзыдэнты Расеі і ЗША не абмяркоўвалі ўдзел Вашынгтону ў «нармандзкім фармаце».

«Як ні дзіўна, разуменьне таго, што па Ўкраіне, па Данбасе адзіным магчымым сродкам урэгуляваньня зьяўляецца імплемэнтацыя менскіх дамоўленасьцяў, — такое разуменьне было пацьверджана амэрыканскім бокам, альтэрнатывы ў нас няма», — адзначыў прадстаўнік Крамля, назваўшы гэты факт адным з плюсаў расейска-амэрыканскіх перамоваў.

Пуцін і Байдэн не абмяркоўвалі паглыблена тэму Ўкраіны, яна была пазначаная ў «арсэнале праблем», а тэма магчымага ўступленьня Ўкраіны ў NATO закраналася на саміце толькі «мазком».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG