Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бізнэсовец Алексін пасьля санкцый разьвітаўся з банкаўскімі актывамі


Аляксей Алексін.

У студзені Алексін ужо пазбаўляўся часткі сваіх актываў, перапісваючы іх на сваякоў.

Набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец Аляксей Алексін пасьля таго, як трапіў у санкцыйны сьпіс Эўразьвязу, прадаў свае асноўныя банкаўскія актывы, паведамляе Onliner.

Кампанія Stoneva Limited, што валодае менскімі будынкамі Galileo, Rubin Plaza і Silver Tower, купіла кіпрскую MTB investments holdings limited, якой належыць 99% МТБанку. Акрамя таго, кампанія купіла і беларускі Idea bank.

У Алексіна пакуль застаецца тытунёвы бізнэс, а таксама лягістычны, які часткова таксама падпаў пад санкцыі.

У сьнежні 2020 — студзені 2021 году, пасьля зьвестак пра магчымыя санкцыі, Алексін выйшаў са сьпісу ўласьнікаў «Синезис Стигма», якая, у сваю чаргу, пераназвалася ў «Стигма софт», як і іншыя даччыныя кампаніі Synesis. Тады ж Алексін перапісаў свае ключавыя актывы — кампаніі «Энерга-Оіл» і «Белнафтагаз» — на сыноў і жонку.

Раней доля Алексіна ў «Белнафтагазе» складала 60%. Менавіта гэтая кампанія была бэнэфіцыярным уладальнікам МТБанку, а будучы Нацыянальным апэратарам сыстэмы маніторынгу транзытных перавозак «БНГарант», была наўпрост зьвязаная зь «Синезис Стигма».

Алексін — не адзіны набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец, які спрабуе пазьбегнуць санкцый Эўразьвязу. Раней стала вядома, што ўладальнік Synesis Аляксандар Шатроў перапісаў свае акцыі на падначаленага, а каціроўкі кампаніі САФМАР расейскага прадпрымальніка Міхаіла Гуцэрыева рэзка ўпалі на біржы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG