Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка адрэагаваў на эканамічныя санкцыі Эўразьвязу: «Ваеннае становішча, калі трэба»


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка раскрытыкаваў заходнія санкцыі, ён лічыць, што беларускія прадпрыемствы абавязаныя паказаць іх неэфэктыўнасьць.

Падчас працоўнай паездкі ў Сьвіслацкі раён на Горадзеншчыне Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў, каб ніякага «прасяданьня» ні на адным прадпрыемстве не было.

«Мы гэтым мярзотнікам па той бок мяжы павінны паказаць, што іх санкцыі — іхнае бясьсільле. І мы гэта зробім. Якім будзе валавы рэгіянальны прадукт пасьля гэтых ашалелых санкцый на канец году? Мы ж рыхтаваліся да гэтага, ведалі, што пагражае», — цытуе яго прэс-служба.

Таксама Лукашэнка заявіў, што дапускае «увядзеньне ваеннага становішча ва ўмовах санкцый з боку Захаду». Відэафрагмэнт апублікаваў праўладны тэлеграм-канал «Пул першага».

«Няхай Караеў (экс-кіраўнік МУС, цяпер памочнік прэзыдэнта па Горадзенскай вобласьці) апранае генэральскую форму, Караніку (старшыня Горадзенскага аблвыканкаму Уладзіміру. — заўвага TUT.ВY) таксама званьне прысвоена генэрал-маёра — і наперад. Ваеннае становішча, калі трэба. Але нідзе ніякага не павінна быць прасяданьня», — загадаў ён.

Акрамя таго, Лукашэнка падчас візыту на прадпрыемства «Ханчыцы-Нёман», які належыць горадзенскай тытунёвай фабрыцы «Нёман», параіў суседнім краінам не наракаць на кантрабанду беларускіх цыгарэт, а «змагацца зь ёй так, як гэта робіць Беларусь». На яго думку, суседзі проста спрабуюць абараніць свой рынак, таму «ўзьнялі вой, што мы іх кантрабандай завалілі».

Эўразьвяз 21 чэрвеня ў чацьвёртым пакеце санкцый за сфальшаваныя вынікі выбараў прэзыдэнта і гвалт пасьля іх ўвёў забарону на ўезд і прыняў рашэньне замарозіць актывы 78 беларускіх афіцыйных асобаў і 8 прадпрыемстваў. 24 чэрвеня чакаюцца сэктаральныя санкцыі супраць галін беларускай эканомікі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG