Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежныя дыпляматы пра суд у Гомлі: «Улады Беларусі зноў адмовіліся забясьпечыць празрыстасьць судовага працэсу»


Суд над палітвязьнямі ў Гомлі 24 чэрвеня

Дыпляматы Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі і ЗША 24 чэрвеня прыехалі ў Гомель на суд над палітычнымі вязьнямі Мікалаем Статкевічам, Сяргеем Ціханоўскім, Ігарам Лосікам, Дзьмітрыем Паповым, Уладзімерам Цыгановічам і Арцёмам Сакавым. 

Група дыпляматаў адзначыла, што зноў, як і ў справе палітвязьняў Паўла Севярынца, Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча, улады Беларусі «адмовіліся забясьпечыць празрыстасьць судовага працэсу; сваякам зьняволеных, іншым прадстаўнікам грамадзкасьці і дыпляматам было адмоўлена ў праве прысутнічаць на працэсе».

«Права на публічны суд замацавана некалькімі міжнароднымі дакумэнтамі ў правах чалавека, у тым ліку Ўсеагульнай дэклярацыяй правоў чалавека як базавы спосаб забесьпячэньня правасудзьдзя і неперадузятасьці судовага працэсу. Нашы ўрады працягваюць заклікаць да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў у Беларусі. Мы салідарныя з палітычнымі зьняволенымі, іхнымі сем’ямі і сябрамі і народам Беларусі ў іх патрабаваньні законнасьці, вяршэнства права і дэмакратычнага кіраваньня»,— гаворыцца ў супольнай заяве.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG