Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіст Tribuna.com і нападаючы «Крумкачоў» Івулін стаў падазраваным па крымінальным артыкуле


Аляксандар Івулін у рэдакцыі.

Ён стаў падазраваным па крымінальнай справе, распачатай па арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), паведамляюць яго калегі па рэдакцыі.

Максымальнае пакараньне па гэтым артыкуле — тры гады пазбаўленьня волі.

Аляксандар Івулін знаходзіцца ў статусе падазраванага. Тэрмін ягонага затрыманьня падоўжылі да 12 ліпеня. У наступны панядзелак журналісту мусяць або прад'явіць абвінавачваньне і вызначыць меру стрыманьня, або вызваліць з-пад варты, паведамляе «Трыбуна».

Аўтара Youtube-каналу «ЧестнОК» Аляксандра Івуліна 4 чэрвеня асудзілі на 30 сутак арышту нібыта за сьцяг на акне. Рашэньне выносіла судзьдзя Фрунзенскага раёну Менску Юлія Блізьнюк.

30 сьнежня Івуліна аштрафавалі на 30 базавых велічыняў (810 рублёў). 15 лістапада яго затрымалі на акцыі пратэсту ў Менску.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG