Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі былую кандыдатку ў дэпутаты, якая гадуе траіх прыёмных дзяцей


Марыя Вайтовіч

Пра затрыманьне 8 ліпеня паведаміў тэлеграм-канал «Боровляны ИНФО», а сёньня гэтую інфармацыю пацьвердзілі крыніцы Свабоды.

У доме Марыі Вайтовіч у пасёлку Вопытны Бараўлянскага сельсавету ў Менскім раёне супрацоўнікі КДБ правялі ператрус і забралі тэхніку.

Марыя Вайтовіч удзельнічала ў мясцовым грамадзкім жыцьці (суботнікі, дзіцячыя пляцоўкі і іншыя ініцыятывы). Яна гадуе траіх непаўналетніх прыёмных дзяцей. Месяц таму яна была на сустрэчы з старшынёй Савету Рэспублікі Натальляй Качанавай, якая прыяжджала ў Бараўляны. Як піша «Боровляны ИНФО», тады Качанава казала, што трэба было б больш такіх неабыякавых грамадзян, як Марыя Вайтовіч, а цяпер яе падазраюць у «сувязі з тэрарыстычнай ячэйкай».

Марыя Вайтовіч зь сям'ёй
Марыя Вайтовіч зь сям'ёй

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG