Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволенага журналіста Івуліна абвінавачваюць у перакрыцьці руху транспарту


Аляксандар Івулін, архіўнае фота

Згодна папярэдняй інфармацыі, Аляксандра Івуліна паўторна затрымалі як падазраванага ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак (ч. 1 арт. 342 КК). Ён ня выйшаў на волю пасьля 30 дзён адміністрацыйнага арышту нібыта за сьцяг на акне.

Як расказаў спартоваму парталу «Трыбуна» колішні сукамэрнік Аляксандра Івуліна па Акрэсьціна, сілавікі знайшлі ягоны фатаздымак падчас аднаго з маршаў, дзе журналіст стаіць на праезнай частцы.

Адпаведна, спрабуюць абвінаваціць у перакрыцьці руху. Паводле інкрымінаванага артыкулу яму пагражае да 3 гадоў зьняволеньня.

«Наогул Саня ў парадку, наколькі гэта ўвогуле магчыма ў такім месцы. Ён на пазытыве і моцны духам, такія не ламаюцца. Кожны дзень трэнуецца і разьмінаецца, як дазваляюць умовы „хаты“. Вядома, месяц у ЦІП ня мог прайсці незаўважна — схуднеў і аброс, як муджагед, толькі руды», — расказаў адміністрацыйны сядзелец.

Ён таксама пацьвердзіў, што «палітычным» на Акрэсьціна не аддавалі перадач, забралі матрацы і падушкі, на калідор выводзілі «ластаўкай». У камэрах на 4-6 месцаў зьмяшчалі 15-20 чалавек.

Некалькі дзён таму Аляксандра Івуліна перавялі ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага, дзе ўмовы крыху лепшыя. Тэрмін яго ўтрыманьня працягнулі на два месяцы.

Беларускія праваабаронцы прызналі журналіста, блогера і форварда футбольнага клюбу «Крумкачы» палітвязьнем.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG