Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Не спыняцца і не апускаць рук!», — зьняволены журналіст Ігар Ільяш праз адваката зьвярнуўся да калег


Журналіст Ігар Ільяш пасьля 15 дзён арышту ў 2020 годзе.

Журналіста тэлеканалу «Белсат» Ігара Ільяша затрымалі 16 ліпеня ў сувязі з крымінальнымі справамі паводле артыкулаў 293 КК «Масавыя беспарадкі» і 342 КК («Арганізацыя дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»). Ягоны працэсуальны статус да гэтага моманту невядомы.

Тэлеканал «Белсат», спасылаючыся на словы адвакаткі, піша, што Ігар бадзёры і спакойны. У камэры ён сядзіць зь іншымі «палітычнымі», матрацаў і бялізны нікому не даюць.

Ільяш таксама сказаў, што лісты яму можна не дасылаць, бо ўсё роўна не дойдуць. Калегам ён прасіў перадаць:

«Працаваць, працаваць і працаваць у тры разы болей! Не спыняцца і не апускаць рук!»

Журналіста-дасьледчыка, мужа журналісткі «Белсату» Кацярыны Андрэевай, раней асуджанай на 2 гады пазбаўленьня волі за рэпартаж з акцыі пратэсту ў Менску, Ігара Ільяша затрымалі 16 ліпеня. У той дзень пад вартай апынуліся Алег Грузьдзіловіч, Алесь Дашчынскі, Інэса Студзінская — пазбаўленыя летась акрэдытацыі МЗС журналісты беларускай службы Радыё Свабода, а таксама журналістка «Белсату» Ганна Галёта. Усе яны да гэтага моманту за кратамі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG