Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік КДБ папярэдзіў мясцовых чыноўнікаў, што замежныя спэцслужбы зьбіраюць інфармацыю на іх сваякоў


Іван Тэртэль

Па словах Івана Тэртэля, замежныя спэцслужбы нібыта надаюць асаблівую ўвагу збору інфармацыі пра сваякоў чыноўнікаў, якія вучацца або жывуць у Польшчы, Літве, Украіне.

Контрразьведка КДБ фіксуе рэзкую актывізацыю працы замежных спэцслужбаў у дачыненьні кіраўнікоў вэртыкалі ўлады ў Беларусі. Пра гэта 30 ліпеня заявіў кіраўнік ведамства Іван Тэртэль падчас сустрэчы з чыноўнікамі органаў мясцовай улады. Фрагмэнт выступу паказалі ў праграме «Панарама» на тэлеканале «Беларусь 1», інфармуе Zerkalo.io.

З замежнымі спэцслужбамі ў дадзенай працы, паводле Тэртэля, зьвязаныя «дэструктыўныя фармаваньні». Імі нібыта праводзіцца праца ў дачыненьні кіраўнікоў вэртыкалі ўлады, сілавых структур, іншых дзяржаўных органаў.

«З выкарыстаньнем сучасных інфармацыйных тэхналёгій, хакерскіх нападаў на пэрсанальныя дадзеныя, ажыцьцяўляецца сыстэмны збор зьвестак у дачыненьні кіраўнікоў выканаўчых камітэтаў рознага ўзроўню і іх блізкіх. Асаблівая ўвага сваякам, якія вучацца ў Польшчы, Літве, іншых заходніх краінах і Ўкраіне. Пошук эфэктыўных рычагоў уплыву з мэтай наступнага схіленьня да здрады. Прасіў бы зьвярнуць асаблівую ўвагу на дадзены фактар прадстаўнікоў Берасьцейскай і Горадзенскай абласьцей».

На сустрэчы 30 ліпеня Іван Тэртэль таксама адзначыў, што «ў Кіеве і Вільні фармуюцца інфармацыйныя хабы, якія будуць уплываць на інфармацыйную прастору Беларусі».

Кіраўнік КДБ Беларусі, відавочна, меў на ўвазе дзейнасьць суполкі «Кібэр-партызаны», якая ў ліпені здабыла відэаазапісы МУС з масавых акцый восені-2020, а таксама сакрэтныя відэазапісы з Акрэсьціна. Таксама хакеры ўзламалі шэраг дзяржаўных базаў, якія доўга не працавалі, а дзяржаўныя органы тлумачылі прастой «тэхнічнымі работамі». Узломшчыкі атрымалі ў карыстаньне ўсю базу Дзяржаўнай аўтаінспэкцыі, пашпартнай сыстэмы і базы дадзеных службы 102.

Сярод іншай здабытай інфармацыі «Кібэр-партызаны» заявілі, што атрымалі поўную інфармацыю пра самога Івана Тэртэля, ягоную маёмасьць і ўсе асабістыя дадзеныя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG