Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада ўвядзе санкцыі ў дачыненьні да «ключавых сэктараў эканомікі» Беларусі


Беларускі сьцяг у Таронта. Ілюстрацыйнае фота

Канада анансавала новы пакет эканамічных санкцый супраць Беларусі ў сувязі з «грубым і сыстэматычным парушэньнем правоў чалавека ў краіне».

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, разьмешчаным 9 жніўня на сайце канадзкага ўраду.

Паводле дакумэнту, сэктаральныя санкцыі закрануць нафтапрадукты і прадукцыю калійнай прамысловасьці Беларусі. З дапамогай новых захадаў Канада разьлічвае абмежаваць дзейнасьць ключавых сэктараў беларускай эканомікі і «зьвесьці да мінімуму доступ беларускіх дзяржаўных суб’ектаў да міжнародных фінансаў».

Як гаворыцца ў паведамленьні, абмежаваньні тычацца «перавадных каштоўных папер і інструмэнтаў грашовага рынку, пазыковага фінансаваньня, страхаваньня і перастрахаваньня, нафтапрадуктаў і прадуктаў з хлёрыстага калію, і дадзеныя меры прымаюцца ўзгоднена зь міжнароднымі партнэрамі».

У паведамленьні адзначаецца, што на працягу году з моманту «фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў жніўні 2020 году» працягваюцца сыстэматычныя рэпрэсіі з боку дзяржавы ў дачыненьні да ўласных грамадзян, уключаючы актывістаў і журналістаў.

«Рэжым на чале з Аляксандрам Лукашэнкам працягвае душыць палітычную апазыцыю, а рэпрэсіі супраць незалежных СМІ толькі ўзмацніліся, — адзначаецца ў паведамленьні. — Безразважная прымусовая пасадка рэйса 4978 Ryanair для арышту беларускага журналіста Рамана Пратасевіча і яго спадарожніцы Сафіі Сапегі стала асабліва нахабнай атакай на незалежныя СМІ, але далёка не адзінай. Рэжым адмовіўся ўдзельнічаць у канструктыўным дыялёгу, і няма ніякіх прыкмет таго, што ён гатовы шукаць мірны і дэмакратычны шлях для ўрэгуляваньня крызісу. З гэтай прычыны Канада распачала сёньня крокі для ўвядзеньня дадатковых санкцый».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG