Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС пацьвердзіў падпал дзьвярэй амбасады Беларусі ў Бэльгіі


Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз, архіўнае фота

Афіцыйны Менск патрабуе ад уладаў Бэльгіі правесьці расьсьледаваньне.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз пацьвердзіў факт падпалу невядомымі аднаго з уваходаў у будынак амбасады Беларусі ў Брусэлі ўвечары 8 жніўня, паведамляе МЗС Беларусі.

Паводле яго, пажар быў апэратыўна патушаны, аднак «прамая пагроза жыцьцю і здароўю супрацоўнікаў, якія знаходзіліся ў памяшканьні ў момант інцыдэнту, відавочная, і гэта ня можа не турбаваць». Акрамя гэтага, дыпляматычнай місіі нанесены матэрыяльны ўрон. Уладам Бэльгіі накіравалі адпаведную ноту з патрабаваньнем правесьці расьсьледаваньне, вызначыць «датычных да гэтага хуліганскага акту» і прыцягнуць іх да адказнасьці.

«Таксама спадзяёмся, што бэльгійскі бок у адпаведнасьці з артыкулам 22 Вэнскай канвэнцыі распачне ўсе належныя меры для абароны памяшканьняў прадстаўніцтва ад усялякага ўварваньня ці нанясеньня шкоды, а таксама для прадухіленьня ўсялякага парушэньня яго спакою», — заявіў Анатоль Глаз.

Ён удакладніў, што «гэта ўжо ня першы падобны хуліганскі акт у дачыненьні да дыпляматычнай місіі ў Брусэлі», але «ні разу дагэтуль абсалютна законныя патрабаваньні беларускага боку пра расьсьледаваньне падобных здарэньняў не былі задаволеныя».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG