Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Facebook спыніў запушчаную з Расеі рэклямную кампанію супраць заходніх вакцын ад COVID-19


Вакцыны Pfizer і AstraZeneca зрабіліся аб'ектамі атакі ў дэзынфармацыйнай кампаніі

Карпарацыя Facebook паведаміла аб выдаленьні соцень рахункаў, зьвязаных з кампаніяй дэзынфармацыі супраць заходніх вакцын ад каранавіруснай інфэкцыі новага тыпу. Яна была запушчана агенцтвам з расейскімі ўладальнікамі, зарэгістраваным у Вялікай Брытаніі.

Мэтавай аўдыторыяй кампаніі былі карыстальнікі зь Індыі, Паўднёвай Амэрыкі і, у меншай ступені, ЗША. У ходзе першага этапу, у лістападзе і сьнежні 2020 году, акаўнты распаўсюджвалі мэмы і камэнтары пра тое, што вакцына брытанска-швэдзкай вытворчасьці AstraZeneca, якая выкарыстоўвае адэнавірусы шымпанзэ, ператварае людзей у малпаў. Такі ж прыём выкарыстоўвалі ў 2020 годзе расейскія дзяржаўныя тэлеканалы.

У траўні 2021 году сетка зьвязаных адзін з адным карыстальнікаў распаўсюджвалі сумневы ў бясьпецы вакцыны амэрыканскай карпарацыі Pfizer. У абодвух выпадках тэксты і пэтыцыі з хлусьлівымі цьверджаньнямі спачатку ствараліся на папулярных сайтах накшталт Reddit або Change.org, а затым «адмываліся» праз сацыяльныя сеткі. На канчатковым этапе іх меліся распаўсюджваць папулярныя блогеры.

Кампанія па дэзынфармацыі пра вакцыны была арганізавана зарэгістраваным у Брытаніі рэклямным агенцтвам Fazze. У траўні Радыё Свабода ў сваім расьсьледаваньні вызначыла, што з агенцтвам можа быць зьвязаная былая супрацоўніца палітычнага дэпартамэнту партыі «Единая Россия».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG