Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Царкве «Новае жыцьцё» пагражаюць крымінальнай адказнасьцю за малітвы побач з забраным будынкам


Богаслужэньне каля забранага будынку царквы «Новае жыцьцё» ў Менску.

Вернікам таксама выставілі рахунак амаль на 460 тысяч рублёў.

Менскія ўлады папярэдзілі пратэстанцкую царкву «Новае жыцьцё» пра адказнасьць за масавыя малітвы каля забранага будынку без дазволу.

На адрас пастара царквы Вячаслава Ганчарэнкі прыйшлі падобныя лісты зь Менскага гарвыканкаму і Маскоўскага райвыканкаму Менску.

Што напісалі чыноўнікі

  • На гук ад богаслужэньняў скардзяцца жыхары суседніх дамоў.
  • Малітвы каля царквы ўлады разглядаюць як сыстэматычныя масавыя мерапрыемствы, за якія можа быць адказнасьць аж да крымінальнай.
  • Грамадзе прапанавалі арандаваць залі ў палацах культуры.
  • Пра выдзяленьне ўчастку для будаўніцтва новага храма ня можа быць гаворкі да аплаты запазычанасьці.
  • Запазычанасьць складае амаль 460 тысяч рублёў, амаль уся гэтая сума — зямельны падатак.

Запазычанасьць зьбіралася з таго часу, як суд пазбавіў «Новае жыцьцё» правоў на будынак. Царква лічыла гэтае рашэньне незаконным і таму не плаціла падатаку, бо рэлігійныя грамады ад яго вызваленыя.

Гісторыя «Новага жыцьця»

  • Грамада хрысьціянаў поўнага Эвангельля «Новае жыцьцё» была зарэгістраваная ў 1992 годзе.
  • У 2002 годзе яна купіла былы кароўнік тады яшчэ ў вёсцы Сухарава Менскага раёну, адрамантавала яго і стала праводзіць у ім набажэнствы.
  • У 2005 годзе гарадзкія ўлады пазбавілі рэлігійную грамаду права карыстаньня зямельным участкам.
  • У кастрычніку 2006 году вернікі правялі пост-галадоўку, якая доўжылася каля месяца. Калі сытуацыя вакол «Новага жыцьця» займела шырокі міжнародны рэзананс, улады адступілі.
  • У 2009 будынак царквы афіцыйна перадалі на балянс ЖРЭА Маскоўскага раёну.
  • У 2020 годзе вернікі «Новага жыцьця» пасьля выбараў запісалі відэазварот, у якім выказаліся супраць забойстваў, гвалту і катаваньняў, ілжывых сьведчаньняў у судах, маніпуляцый.
  • 17 лютага 2021 году судовыя выканаўцы ўварваліся ў царкву ў суправаджэньні сілавікоў падчас малітвы. Яны апісалі маёмасьць, а вернікаў выгналі, пагражаючы арыштам.
  • На месцы царквы ўлады плянуюць збудаваць школу з басэйнам, а навокал — густанаселены мікрараён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG