Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязень Ціханоўскі атрымаў ліст ад Васкрасенскага аб «памілаваньні», але ня стаў адказваць


Сяргей Ціханоўскі

Сьвятлана Ціханоўская заклікала падтрымаць свайго мужа-палітвязьня ў ягоны дзень нараджэньня 18 жніўня.

«Мяне вельмі часта пытаюць: „Сьвятлана, як там Сяргей?“ — і кожны раз сэрца сьціскаецца ад таго, як мала я цяпер магу даведацца і расказаць пра аднаго з галоўных людзей у маім жыцьці», — сказала Сьвятлана Ціханоўская, якую цытуе тэлеграм-канал ейнага штабу.

Яна адзначыла, што Сяргей Ціханоўскі за кратамі піша песьні і сцэнары для фільмаў, пастаянна чытае. Кажа, што прачытаў шматтомнікі Салжаніцына, Хэмінгуэя, поўныя зборы твораў Лук’яненкі і Стругацкіх.

«Ён перадае мне і нашым дзецям пасланьні — і па іх становіцца ясна: гэта ўсё той жа моцны і рашучы, але цяпер яшчэ больш устойлівы і мудры Сяргей».

Таксама Сьвятлане Ціханоўскай вядома, што муж нават ня стаў адказваць на ліст, у якім яму прапаноўвалі напісаць прашэньне аб памілаваньні.

Адвакату Сяргей Ціханоўскі сказаў, што можа на гэтай падставе толькі прывесьці цытату з Салжаніцына: «Палітычны зьняволены — гэта той, у каго ёсьць перакананьні, адрачэньнем ад якіх ён мог бы атрымаць свабоду. У каго такіх перакананьняў няма — той палітычная шпана».

18 жніўня ў Сяргея Ціханоўскага дзень нараджэньня. Каманда Сьвятланы Ціханоўскай разам з фондам «Краіна для жыцьця» запускае тыдзень салідарнасьці зь вязьнем. Яны заклікаюць:

  • апублікаваць фота Сяргея або зь Сяргеем у сваіх сацсетках і напісаць, чаму навучыў ці чым натхніў Ціханоўскі;
  • напісаць Сяргею ліст і запісаць відэа, зачытаўшы на ім ліст ад Сяргея;
  • падпісацца на каналы «Страна для жизни» і падтрымаць іх Фонд, які дапамагае палітвязьням і іх сем’ям.
  • замовіць паштоўку з абмаляванай рукой Сяргея ў праекта «Вольныя паштоўкі». Усе атрыманыя сродкі пойдуць на адпраўку лістоў палітвязьням праз сайт vkletochku.org.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG