Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наплыў мігрантаў на літоўскай мяжы істотна зьнізіўся, на польскай застаецца група афганцаў


Афганскія ўцекачы на беларуска-польскай мяжы

На беларуска-польскім памежжы застаецца вялікая група афганскіх мігрантаў, якіх не пускаюць у Польшчу.

Літоўскія памежнікі за суботу выправадзілі з краіны двух мігрантаў, паведамляе Delfi са спасылкай на ўпраўленьне дзяржаўнай памежнай бясьпекі МУС Літвы.

Памежнікі за содні спынілі толькі адну спробу перасекчы мяжу ў абыход пунктаў пропуску.

Дазволілі трапіць у Літву тром мігрантам, падставай для гэтага сталі гуманітарныя прычыны.

Паблізу памежнай вёскі Горны Ўснар на польска-беларускім памежжы застаецца група з 32 мігрантаў з Афганістану. Gazeta Wyborcza апублікавала відэарэпартаж зь месца падзей. Польская памежная варта не пускала да мігрантаў лекара для праверкі здароўя, а таксама разгортвала калючы дрот на памежжы. Мігранты знаходзяцца там ужо больш за тыдзень.

Раней міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак паведаміў пра 100 км калючага дроту, разгорнутага на памежжы, а таксама заявіў пра падрыхтоўку яшчэ 50 км.

Праваабарончая арганізацыя «Ocalenie» заявіла пра тое, што кожны з 32 афганскіх уцекачоў папрасіў міжнароднай абароны ва ўладаў Польшчы, але нікога па-ранейшаму не пусьцілі. Прадстаўнік фонду заявіў прэсе, што афганцы вымушаныя выжываць у антысанітарных умовах і «польскія памежнікі робяцца падобнымі да беларускіх» з-за сваіх дзеяньняў.

Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі патлумачыў узмацненьне аховы дзяржаўнай мяжы тым, што Лукашэнка працягвае карыстацца «мігрантамі, уцекачамі і наогул людзьмі як інструмэнтам».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG