Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязень Уладзіслаў Усьцін зьбег з «хіміі» і зьехаў зь Беларусі


Уладзіслаў Усьцін

Усьцін — 22-гадовы мянчук, асуджаны на 3 гады «хіміі» па артыкуле за гвалт у дачыненьні міліцыянта.

Крымінальную справу на Ўладзіслава Усьціна завялі па падзеях 14 ліпеня 2020 году ў Менску, калі людзі выйшлі на стыхійную акцыю пратэсту. У той дзень яго схапілі, кінулі ў аўтазак і там зьбівалі. Раніцай Усьціна вызвалілі без пратаколу, аднак 16 ліпеня затрымалі зноў і потым судзілі за штуршок супрацоўніка АМАПу, піша «Вясна».

21 сакавіка 2021 году Ўладзіслава накіравалі адбываць пакараньне ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 7 у Пружанскім раёне.

Па інфармацыі праваабаронцаў, Уладзіслаў зьбег з «хіміі» і пакінуў межы Беларусі. Зараз ён знаходзіцца ў іншай краіне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG