Лінкі ўнівэрсальнага доступу

13,5% беларусаў прайшлі поўны курс вакцынацыі ад каранавірусу


Больш за 1,55 мільёна беларусаў (16,5%) атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19. Зь іх больш за 1,27 мільёна грамадзян краіны (13,5%) прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства аховы здароўя.

Паводле зьвестак міністэрства поўны курс вакцынацыі прайшлі:

  • У Берасьцейскай вобласьці больш за 159,5 тысячы чалавек (11,8%),
  • у Віцебскай — больш за 140,5 тысячы чалавек (12,5%),
  • у Гомельскай — больш за 222,9 тысячы чалавек (16%),
  • у Горадзенскай — больш за 127,8 тысячы чалавек (12,4%),
  • у Магілёўскай — больш за 136,8 тысячы чалавек (13,5%).
  • у Менску — больш за 288,7 тысячы чалавек (14,3%),
  • у Менскай вобласьці — звыш 155,3 тысячы чалавек (10,5%),

Паводле зьвестак на 20-21 жніўня ў сьвеце цалкам было прышчэплена ад каранавірусу 24,3% насельніцтва, у Латвіі— 38,8%, у Літве — 52,7, у Польшчы — 48,6%, у Расеі — 23,5%, ва Ўкраіне — 7,1%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG