Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незвычайны канцэрт у падтрымку затрыманых музыкаў гурту Irdorath. ВІДЭА


У межах кампаніі #freeIrdorath Беларуская Рада культуры запрашае на незвычайную імпрэзу Show in the woods фэнтэзі-фолк гурту Irdorath, запісаную ў лесе ў чэрвені 2020 году.

На пачатку жніўня музыкі і іх сябры былі затрыманыя на дні нараджэньня лідэркі гурта Надзеі Калач. Некаторыя зь іх ужо асуджаныя на 15 сутак, некаторыя былі аштрафаваныя на значныя сумы.

У дачыненьні да шасьці затрыманых распачалі крымінальныя справы. Удзельнікаў гурта абвінавачваюць у дзеяньнях, якія груба парушалі грамадзкі парадак, паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу. Ім пагражае да 4 гадоў пазбаўленьня волі.

Усе сабраныя сродкі будуць пералічаныя на абарону, падтрымку і рэабілітацыю затрыманых.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG