Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў на волю палітвязень Царыкевіч. Найважнейшае за 22 жніўня


Віктар Царыкевіч, палітвязень, які выйшаў на волю з калёніі

Падзеі 22 жніўня

Жыхар Мастоў адбыў прысуджаны яму тэрмін — год калёніі за пудзілы міліцыянтаў і імправізаваныя труны для іх

Актывіст Павал Вінаградаў выйшаў на волю. Раней Вінаградаў адседзеў 45 содняў, пасьля чаго стала вядома пра крымінальную справу супраць яго

Уладзіслаў Усьцін — 22-гадовы мянчук, асуджаны на 3 гады «хіміі» па артыкуле за гвалт у дачыненьні міліцыянта, уцёк зь Беларусі

У Беларусі людзей працягваюць затрымліваць за праявы грамадзянскай пазыцыі. Свабода сочыць за затрыманьнямі і ператрусамі, якія праводзяць сілавікі

У Беларусі 174 каналы ў Telegram прызнаныя экстрэмісцкімі, пачынаючы з 18 лютага ўлады ўнесьлі ў сьпіс забароненых 167 Тэлеграм-каналаў і чатаў

У межах кампаніі #freeIrdorath Беларуская Рада культуры ладзіў незвычайную імпрэзу Show in the woods фэнтэзі-фолк гурту Irdorath, запісаную ў лесе ў чэрвені 2020 году

Больш за 1,55 мільёна беларусаў (16,5%) атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19. Зь іх больш за 1,27 мільёны грамадзянаў краіны (13,5%) прайшлі поўны курс вакцынацыі

На беларуска-польскім памежжы застаецца вялікая група афганскіх мігрантаў, якіх не пускаюць у Польшчу

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG