Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Талібы накіравалі байцоў для захопу Панджшэра. Лідэр супраціву Масуд адмовіўся здаць рэгіён


Новыя супрацоўнікі афганскіх сіл бясьпекі бяруць удзел у вайсковай падрыхтоўцы ў правінцыі Панджшэр, 21 жніўня 2021 года

Рух «Талібан» накіраваў сотні байцоў у правінцыю Панджшэр на паўночным усходзе Афганістану, бо «мясцовыя дзяржаўныя чыноўнікі адмовіліся перадаць яе мірным шляхам». Заяву талібаў цытуе AFP.

Афганскі рэгіён Панджэер стаў самым вялікай да гэтага дня месцам супраціву талібам. Панджшэр разьмешчаны на поўнач ад Кабула, цяпер у гэтай правінцыі засяроджваюць свае ваенныя сілы прыхільнікі віцэ-прэзыдэнта Афганістану Амрулы Салеха. Раней ён абвясьціў сябе легітымным кіраўніком дзяржавы і заклікаў супраціўляцца талібам.

Другі лідэр супраціву, Ахмад Масуд-малодшы — сын знакамітага палявога камандзіра і былога міністра абароны Ахмад Шаха Масуда, які ў ХХ стагодзьдзі змагаўся спачатку з савецкай арміяй, а потым і з урадам Махамада Наджыбулы.

22 жніўня талібы запатрабавалі ад Ахмада Масуда-малодшага на працягу чатырох гадзін здаць Панджшэр, інакш удзельнікаў супраціву паабяцалі «пакараць». Лідэр супраціву адхіліў ультыматум і адмовіўся здаваць рэгіён. У інтэрвію тэлекампаніі «Аль-Арабія» Масуд-малодшы заявіў, што гатовы да перамоваў і кампрамісу з «Талібанам», каб пазьбегнуць супрацьстаяньня. Ён заклікаў сфармаваць шырокі ўрад нацыянальнага адзінства з удзелам талібаў. Аднак, калі яны адмовяцца ад дыялёгу, вайна непазьбежная, дадаў ён.

Талібы 15 жніўня ўвайшлі ў сталіцу Афганістана Кабул, занялі прэзыдэнцкі палац і абвясьцілі аб поўным кантролі тэрыторыі краіны. Прэзыдэнт Афганістана Ашраф Гані пакінуў краіну і паляцеў у ААЭ.

Афіцыйны прадстаўнік талібаў Забіхула Муджахід правёў прэс-канфэрэнцыю і расказаў, які будзе жыцьцё ў Афганістане пры іх уладзе. Ён анансаваў увядзеньне законаў шарыяту, але запэўніў, што жанчынам дазволяць вучыцца і працаваць. Таксама ён абяцаў ператварыць Афганістан у краіну без наркотыкаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG