Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка абвінаваціў Польшчу ў канфлікце на мяжы зь Беларусьсю


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў Польшчу ў памежным канфлікце на мяжы зь Беларусьсю, а таксама ў парушэньні дзяржаўнай мяжы Беларусі

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.

З абвінавачваньнямі на адрас Польшчы Лукашэнка выступіў падчас пазачарговай сэсіі Рады калектыўнай бясьпекі АДКБ, прысьвечанай сытуацыі ў Афганістане. Мерапрыемства праводзіцца ў рэжыме відэаканфэрэнцыі.

«Празь Беларусь... некалькі дзясяткаў, можа сотняў (усіх не пералічыш), ужо афганцаў — не іракцаў, не сырыйцаў, а менавіта афганцаў (якіх яны паклікалі на Захад, паабяцалі прыняць) пайшлі на Захад. Што зрабілі палякі: яны адлавілі, інакш ня скажаш, каля 50 чалавек на тэрыторыі Польшчы, якія, як яны прызналіся, ішлі ў Нямеччыну, куды іх паклікала мутэр Мэркель. І пад пагрозай зброі, страляючы над галовамі, выціснулі іх на мяжу зь Беларусьсю. Натуральна, яны ішлі ў Нямеччыну, у Беларусь яны ісьці ня хочуць. Такім чынам, Польшча ўчыніла памежны канфлікт на мяжы, парушыўшы дзяржаўную мяжу Беларусі», — сказаў Лукашэнка.

«І ўжо двое ці трое сутак гэтыя небаракі, перайшоўшы мяжу Беларусі, знаходзяцца там. Без вады, бязь ежы, пад адкрытым небам. Што такое сядзець на мяжы — ноччу ўжо ў нас 7–8 градусаў цяпла. Бяздольныя людзі. Сёньня мне трэба думаць, што зь імі рабіць», — дадаў ён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG