Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ выдзеліў Беларусі дапамогу на $900 мільёнаў. Найважнейшае за 23 жніўня


Падзеі 23 жніўня

Беларусь атрымала ад Міжнароднага валютнага фонду Спэцыяльныя правы запазычваньня на больш чым $900 мільёнаў

На волю выйшаў Дзяніс Сакалоўскі, былы апэратар БТ, затрыманы ў «справе Прэс-клюбу»

Дэлегацыя Міжнароднай арганізацыі цывільнай авіяцыі (ICAO) прыбыла ў Беларусь для далейшага расьсьледаваньня прымусовай пасадкі самалёта, на якім ляцелі Раман Пратасевіч і яго дзяўчына Соф’я Сапега

Палітвязьні, прадстаўнікі Каардынацыйнай рады беларускай апазыцыі Максім Знак і Марыя Калесьнікава далі паказаньні ў судзе. Адвакат кажа, што яны актыўна аспрэчваюць усе абвінавачаньні ў свой бок

У Беларусі штодня выносяцца прысуды ў справах, якія праваабаронцы аднесьлі да палітычна матываваных

Былы дыплямат Ігар Ляшчэня апублікаваў у сваім Фэйсбуку заяву, у якой паведаміў, што яшчэ ў чэрвені пакінуў пасаду кіраўніка грамадзкай ініцыятывы «Сход»

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings адклікала рэйтынгі двух беларускіх дзяржбанкаў — «Беларусбанка» і «Белінвэстбанка» — з прычыны ўвядзеньня супраць іх санкцыяў ЭЗ

Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў Польшчу ў памежным канфлікце на мяжы зь Беларусьсю, а таксама ў парушэньні дзяржаўнай мяжы Беларусі

Улады Польшчы прынялі рашэньне пабудаваць агароджу вышынёй 2,5 мэтра на мяжы зь Беларусьсю

Урад Літвы прыняў рашэньне пабудаваць падобную ж агароджу

У нядзелю польскім праваабаронцам удалося сустрэць пяць уцекачоў з Блізкага Ўсходу, якія перайшлі беларуска-польскую мяжу. Польскія памежнікі спрабавалі іх вярнуць на тэрыторыю Беларусі, але тыя зноў вярнуліся ў Польшчу

Рух «Талібан» накіраваў сотні байцоў у правінцыю Панджшэр на паўночным усходзе Афганістану, бо «мясцовыя дзяржаўныя чыноўнікі адмовіліся перадаць яе мірным шляхам»

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG