Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СК адмовіўся заводзіць справы супраць сілавікоў за зьбіцьцё і катаваньні; выбухі каля аэрапорту Кабулу. Найважнейшае за 26 жніўня


BELARUS -- Bruises on the legs of a man, who was reportedly beaten by the police, after being released from a detention center in Minsk, August 14, 2020

Падзеі 26 жніўня

У Сьледчым камітэце прыйшлі да высновы, што дзеяньні сілавікоў адносна ўдзельнікаў леташніх пратэстаў былі законныя і сувымерныя. СК заявіў, што не было ні катаваньняў, ні сэксуальнага зьдзеку

На 74-м годзе памёр паэт Алесь Разанаў

Гады калёніі, «хіміі» і «хатняй хіміі», буйныя штрафы, арышты і ператрусы — штодня суды і сілавыя органы працуюць зь людзьмі, заўважанымі ці падазраванымі імі ў акцыях пратэсту супраць дзейных уладаў

Арганізацыю, якой належыць горадзенскі незалежны інтэрнэт-партал HrodnaLife, належыць ліквідаваць да 30 лістапада. Такое рашэньне сёньня вынес эканамічны суд Горадзенскай вобласьці

Новая плятформа салідарнасьці маю назву Belarusplatform.org. Тут сабралі вэрыфікаваныя ініцыятывы, якія дапамагаюць пратэставаму руху

Беларускі плывец Ігар Бокі стаў двухразовым чэмпіёнам Паралімпіяды ў Токіё. Чарговае золата спартовец здабыў на дыстанцыі 100 мэтраў на сьпіне

Латвійскую мяжу ўчора спрабаваў перайсьці 101 мігрант, літоўскую — 150, польскую — 71

Як сьведчаць дадзеныя Эўрастату аб імпарце нафтапрадуктаў і ўгнаеньняў зь Беларусі, закупкі гэтай прадукцыі ў студзені—чэрвені вырасьлі

Групоўка «Ісламская дзяржава» узяла на сябе адказнасьць за два выбухі, што адбыліся ў чацьвер у Кабуле

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG