Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд ліквідаваў БАЖ; супраць журналістаў БелаПАН пачалі крымінальную справу за нясплату падаткаў. Найважнейшае за 27 жніўня


Ператрус у офісе БАЖ, 16 лютага 2021

Падзеі 27 жніўня

27 жніўня Вярхоўны суд разгледзеў і задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў

У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстаў і палітвязьняў. Свабода сочыць за падзеямі

Сьледчы камітэт паведаміў, што распачаў крымінальную справу паводле часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэксу ў адносінах да Андрэя Аляксандрава, Дзьмітрыя Наважылава, Ірыны Леўшынай, «а таксама іншых асобаў». Гаворка пра нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў, якое прычыніла шкоду ў буйным памеры

На палітзьняволеную журналістку Ксенію Луцкіну завялі новую крымінальную справу, у апошнія месяцы ў яе пачала расьці пухліна ў мозгу

Вярхоўны суд пачаў разгляд пазову Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны», аднак пасяджэньне перанесьлі на няпэўны час

Сёлета 815 выпускнікоў менскіх школ паехалі вучыцца за мяжу, паведаміла старшыня камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму Натальля Праскурава

Беларускі плывец здабыў трэцюю запар найвышэйшую ўзнагароду на Паралімпійскіх гульнях у сталіцы Японіі

Паток нерэгулярных мігрантаў з Беларусі ў суседнія краіны Беларусі не спыняецца

Сытуацыя ў сталіцы Афганістану рэзка абвастрылася пасьля выбухаў, учыненых 26 жніўня баевікамі тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава» побач з аэрапортам Кабулу

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG